BE RU EN

Паветраныя войскі Беларусі правялі начныя вучэнні ў Баранавічах

  • 27.06.2022, 11:39

Самалёты заўважылі над Ляхавіцкім раёнам.

Паветраныя войскі Беларусі 26 чэрвеня пачалі трэнінгавыя палёты ў Баранавічах. Самалёты заўважылі над Ляхавіцкім раёнам, паведамляе «Униан» са спасылкай на беларускія тэлеграм-каналы.

Адзначаецца, што вучэнні ВПС Беларусі стартавалі ўжо ноччу ў нядзелю, 26 чэрвеня.

- 21:27 Баранавічы, пачатак трэнінгавых палётаў ВПС РБ. 23:20 заўважаныя над Ляхавіцкім раёнам, - гаворыцца ў паведамленні.

Актыўнасць авіяцыі як беларускай, так і расейскай назіралася яшчэ днём. Так, аб 11:10 над Быхавам праляцелі самалёты Ту-22 ВПС РФ у бок Мазыра і пяць самалётаў ВПС РФ над Мсціславам, затым з заўважылі над Бабруйскам.

Акрамя таго, а 19.00 праляцеў самалёт з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход у бок горада Ворша.

Нагадаем, што 24 чэрвеня стала вядома аб прыбыцці на тэрыторыю беларускага Мазыра расейскіх дыверсійных груп, якія плануюць падрыў у горадзе жылых дамоў, школы і лякарні. Гэта можа быць пададзена як адказ Украіны на авіяцыйныя ўдары.

У ноч на 25 чэрвеня па тэрыторыі Украіны нанеслі масаваны ракетна-бомбавы ўдар з тэрыторыі Беларусі. Ва ўкраінскай выведцы мяркуюць, што гэта была маштабная правакацыя Расейскай Федэрацыі для ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны.

Апошнія навіны