BE RU EN

Ашуканец браў задатак за броню ўгодаў у продажы машынаў і знікаў

  • 26.06.2022, 21:42

Аферыст выкарыстоўваў фота машынаў з замежных рэсурсаў.

Міліцыя затрымала 27-гадовага жыхара Гомельскай вобласці. Ён публікаваў на папулярным сайце аб'явы аб продажы аўтамабіляў, браў задатак за "гарантаваны прагляд", а потым хаваўся.

– Вызначана, што аферыст выкарыстаў фота машынаў з замежных рэсурсаў і спецыяльна прыніжаў кошт. Патэнцыйных пакупнікоў прасіў перавесці ад 50 да 250 рублёў. Амаль штодня ён мяняў сім-карты, аформленыя на падстаўных асобаў, і карыстаўся банкаўскімі карткамі сваіх знаёмых, – паведамляе прэс-служба МУС.

На мужчыну распачалі больш за 10 крымінальных справаў за махлярства, але пацярпелых знайшлося ўжо больш за 20. Раней ён быў асуджаны за такія ж злачынствы.

Апошнія навіны