BE RU EN

На Львоўшчыне дзеці самі сабралі грошы на бронекамізэлькі для УСУ

  • 25.06.2022, 20:31

З расейскімі акупантамі змагаецца ўся Украіна.

У Стрыйскім раёне (Львоўская вобласць) дзеці самастойна сабралі грошы на куплю дзвюх бронекамізэлек для байцоў УСУ. Пра гэта паведамілі ў Facebook прадстаўнікі Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Як кажуць чыноўнікі, дабрачынны фонд "Творы дабро" падтрымаў ініцыятыву юных валанцёраў, якія назвалі свой праект "Блок-пост юнага патрыёта дзеля мары".

Дзеці звярталіся да кіроўцаў аўтамабіляў з просьбай падтрымаць вайскоўцаў і далучыцца да збору сродкаў на бронекамізэльку.

За тры дні працы "блок-посту" дзеці сабралі грашовыя сродкі на дзве бронекамізэлькі для ваяк іхняга Стрыйскага раёна, якія абараняюць цяпер Украіну на фронце.

Апошнія навіны