BE RU EN

Лукашэнка папрасіў Пуціна «дапамагчы» з ядзернай зброяй ля межаў Беларусі

  • 25.06.2022, 19:10

Цягам найбліжэйшых месяцаў Масква перадасць беларускаму дыктатару комплексы «Іскандэр-М».

Лукашэнка і Пуцін сёння, 25 чэрвеня, сустракаюцца ў Санкт-Пецярбургу. Сустрэча пачалася ў другой палове дня ў Канстанцінаўскім палацы. Zerkalo.io апублікавала, што вядома цяпер.

Лукашэнка заявіў, што яму "жыццёва важна" абмеркаваць з Пуціным пытанні абароны. З ягоных слоў, забарона на транзіт у Калінінград «падобная да абвяшчэння вайны».

Пры гэтым Лукашэнка «папрасіў» Пуціна дапамагчы з «люстраным адказам» на палёты авіяцыі NATO з ядзернай зброяй ля межаў Беларусі.

Пуцін заявіў, што на працягу найбліжэйшых месяцаў Масква перадасць Менску комплексы «Іскандэр-М». А таксама аб тым, што Су-25 на ўзбраенні Беларусі можна даабсталяваць ядзернымі зарадамі на авіязаводзе ў РФ і пачаць падрыхтоўкі лётнага складу.

Апошнія навіны