BE RU EN

Хабар, п'янства: Кіберпартызаны апублікавалі інфармацыю з асабістых спраў супрацоўнікаў ГУБАЗіК

  • 25.06.2022, 18:57

Інфармацыя стала даступнай ім пасля ўзлому базы звестак МУС, падчас аперацыі «Спякота».

П'янства на працоўным месцы, непрафесіяналізм, выкарыстанне баз звестак у асабістых мэтах, выдаванне службовай інфармацыі. Кіберпартызаны апублікавалі, як яны пішуць «частку інфармацыі з асабістых спраў супрацоўнікаў Губазіка».

Інфармацыя стала даступнай ім пасля ўзлому базы звестак МУС, падчас аперацыі «Спякота».

«Большасць з іх проста жулікі, злодзеі і п'яніцы. Толькі такія людзі, прадаўцы сумлення, застаюцца служыць дыктатуры. Мы ведаем усіх пайменна, і іх ганьба назаўжды застанецца ў гісторыі Беларусі», — пішуць кіберпартызаны.

Апошнія навіны