BE RU EN

ГУР: Ракетныя ўдары з тэрыторыі Беларусі - маштабная правакацыя

  • 25.06.2022, 12:13

Ва ўкраінскай разведцы раскрылі падрабязнасці начных абстрэлаў.

У ноч на 25 чэрвеня быў зафіксаваны першы выпадак правядзення авіяцыйнага ўдару па Украіне непасрэдна з тэрыторыі Беларусі.

Пра гэта паведамляе Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Мінабароны Украіны.

«У ноч на 25 чэрвеня па тэрыторыі Украіны нанесены масіраваны ракетна-бомбавы ўдар. Між іншым, расейскія бамбавікі «працавалі» непасрэдна з тэрыторыі Беларусі. Для гэтага было задзейнічана шэсць самалётаў Ту-22М3, якія выканалі пускі 12 крылатых ракет Х-22. Рубеж пуску - раён горада Петрыкаў, каля Мазыра, арыентыровачна за 50-60 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы Украіны. Бамбавікі ўзляталі з аэрапорта «Шайкоўка» калужскай вобласці РФ, затым праз тэрыторыю Калужскай і Смаленскай абласцей уваходзілі ў паветраную прастору Беларусі. «Шайкоўка» на тэрыторыі РФ. Удар наносіўся па Кіеўскай, Чарнігаўскай, Сумскай абласцях», - гаворыцца ў паведамленні.

Гэта першы выпадак правядзення авіяцыйнага ўдару па Украіне непасрэдна з тэрыторыі Беларусі.

«Сённяшні абстрэл наўпрост звязаны са спробамі крамлёўскіх улад уцягнуць Беларусь у вайну ва Украіне як непасрэднага ўдзельніка», - паінфармавалі ў ГУР МА.

Таксама стала вядома пра прыбыццё на тэрыторыю беларускага Мазыра расейскіх дыверсійных груп, якія плануюць падрыў у горадзе жылых дамоў, школы і бальніцы. Магчымыя правакацыі могуць быць пададзены як адказ Украіны на праведзеныя авіяўдары.

Апошнія навіны