BE RU EN

Байцы УСУ ліквідавалі лётчыка, які бамбаваў мірных украінцаў і сірыйцаў

  • 25.06.2022, 12:06

У біяграфіі акупанта ёсць нямала «характэрных» фактаў.

Украінскія байцы «задвухсоцілі» чарговага расейскага акупанта - пілота гелікаптэра «Мі-35» маёра Мікалая Бугая (ураджэнца Украіны). Пра гэта на сваім канале ў мэсэнджэры Telegram напісаў блогер і палкоўнік УСУ Анатоль «Штэфан» Штырліц.

Ён кажа, што Бугай, пакінуўшы некалі родную Чаркаскую вобласць, скончыў Сызранскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную вучэльню, затым служыў у расейскім войску і ўдзельнічаў у агрэсіі супраць Сірыі, а ў 2022 годзе пайшоў ваяваць супраць Украіны.

«Пры вяртанні назад ва Украіну афіцыйна «дэнацыфікаваны» і «дэмілітарызаваны», – напісаў Штырліц.

Апошнія навіны