BE RU EN

САУ CAESAR б'юць па акупантах на ўсходнім напрамку: відэафакт

  • 25.06.2022, 11:51

Ракетным усталёўкам патрабуецца менш хвіліны, каб заняць агнявую пазіцыю і стрэліць

Галоўная перавага САУ «CESAR» - гэта яе высокая мабільнасць і манеўранасць.

Пра гэта расказалі ў АК «Схід».

«Галоўная яе перавага - высокая мабільнасць, манеўранасць. Мы выйграем вельмі шмат часу на тым, каб заняць агнявую пазіцыю, адстраляцца і хутка з'ехаць. Вораг не паспявае па нас адкрыць агонь. Ад заняцця пазіцыі да першага стрэлу - менш хвіліны. І менш хвіліны нам трэба для таго, каб згарнуцца і пакінуць агнявую пазіцыю», - распавёў воін.

З ягоных слоў, гэтая зброя не проста новага пакалення, гэта іншы клас.

«Яна сама наводзіцца, сама пасылае набоі, сама арыентуецца ў напрамках», - дадаў ён.

Апошнія навіны