BE RU EN

Украінскі спецназ ліквідаваў групу расейскіх наймітаў

  • 25.06.2022, 11:00

Акупанты бралі ўдзел у баявых дзеяннях у Сірыі, Лівіі, на Данбасе і ў ЦАР.

Воіны атрада Сіл спецыяльных аперацый «Азоў Харкаў» ліквідавалі трох расейскіх наймітаў.

Відэа аперацыі апублікаваў камандзір атрада Анатоль Сідарэнка.

«На фота расейскія найміты, якія таксама раней бралі ўдзел у баявых дзеяннях у Сірыі, Лівіі, Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і на Данбасе. Дасведчаныя і добра навучаныя, якія прыйшлі з адной мэтай - забіваць. Група вайскоўцаў была аператыўна ліквідавана сіламі ССА «Азоў Харкаў», - напісаў Сідарэнка.

На кадрах відаць фатаграфіі ліквідаваных акупантаў, а таксама працэс іх знішчэння. Найміты падарваліся ў сваёй машыне падчас руху, наехаўшы на міну.

«Цяпер у варожым атрадзе тры вакантныя месцы», - іранічна заўважыў Сідарэнка.

Апошнія навіны