BE RU EN

Нямеччына плануе даць Украіне больш гаўбіц PzH 2000, але пры адной умове

  • 25.06.2022, 10:43

У Бэрліне абяцаюць выканаць просьбу ўкраінскіх уладаў.

Нямеччына не супраць даслаць ва Украіну яшчэ больш гаўбіц PzH 2000, але зробіць гэта толькі ў выпадку аналагічных паставак з боку іншых еўрапейскіх партнёраў. Пра гэта паведамляе Handelsblatt, спасылаючыся на крыніцы ў Мінабароны ФРГ.

Паводле звестак выдання, нямецкі ўрад плануе выканаць просьбу Кіева па забеспячэнні самаходнымі гаўбіцамі Panzerhaubitze 2000. Але самастойна даць неабходную УСУ колькасць узбраенняў ФРГ не можа, таму вядзе перамовы з іншымі краінамі. Між іншымі, размова ідзе пра Нідэрланды, якія таксама маюць ва ўласным арсенале такія ж САУ, і яшчэ адной краінай, якую пакуль не называюць.

Журналісты паведамляюць, што цяпер Украіна атрымала сем PzH 2000 ад Нямеччыны і пяць установак ад Нідэрландаў. Усяго для абсталявання поўнага артылерыйскага дывізіёна УСУ патрабуецца 18 адзінак узбраення.

Апошнія навіны