BE RU EN

Над беларускімі пляжамі лётаюць гелікоптары з гучнагаварыльнікамі

  • 19.06.2022, 20:17

У чым рэч?

На гэтых выходных беларускія ратавальнікі ўпершыню праводзяць рэйды па мясцінах купання і зонах адпачынку. На трох гелікоптарах супрацоўнікі МНС праверылі 72 вадаёмы і вызначылі 21 несанкцыянаваны пляж, піша оnliner.by.

Пры дапамозе гучнагаварыльнікаў яны папярэджваюць пра небяспеку, просяць не ўжываць алкаголь на вадзе, сачыць за дзецьмі.

Першыя аблёты прайшлі ўчора, у суботу. Працавалі ратавальнікі ў Віцебскай і Менскай абласцях. Сёння таксама лётаюць.

Заадно спецыялісты сочаць і за сітуацыяй у лясах: з гелікоптара пажар можна заўважыць на пачатковай стадыі.

Апошнія навіны