BE RU EN

Навукоўцы назвалі прадукты, якія дапамагаюць абараніцца ад дыябету

  • 7.05.2022, 21:55

Яны змяшчаюць шмат карысных ненасычаных тлушчаў.

Фісташкі, якія ўтрымліваюць шмат карысных ненасычаных тлушчаў, асабліва карысныя для людзей з падвышаным узроўнем цукру ў крыві. Яны могуць прадухіліць пераход прэдыябету (памежнага стану паміж здароўем і хваробай) у цукровы дыябет. У апошнія гады захворванне на цукровы дыябет 2 тыпу імкліва расце. Гэта, у значнай меры, звязана з эпідэміяй атлусцення, піша medicina.ua.

Гішпанскія навукоўцы "пасадзілі" на міжземнаморскую дыету 54 чалавекі з прэдыябетам на 8 месяцаў. Удзельнікі экспэрыменту атрымлівалі аднолькавую колькасць кілакалорый увесь час. Але на працягу 4 месяцаў у іх рацыён уваходзілі 57 грам фісташак на дзень (блізу 60 арэшкаў). Вага ўдзельнікаў не змянілася, але ўжыванне фісташак прынесла відавочную карысць. У крыві зменшыўся ўзровень інсуліну і глюкозы - прыкмета таго, што арганізм пачаў лепш спраўляцца з перапрацоўкай цукроў з ежы. На думку навукоўцаў, эфект абумоўліваецца рознымі нутрыентамі, якія змяшчаюцца ў фісташках, – ненасычанымі тлушчамі, харчовымі валокнамі, антыаксідантамі і караціноідамі.

Таксама дзякуючы фісташкам зменшыліся праявы запалення. Пры гэтым арэхі не прыводзілі да павелічэння вагі.

Апошнія навіны