BE RU EN

Падлетак у Менску на спрэчку разбіў галавой прыпынак

  • 4.05.2022, 17:31

Падлетка затрымалі.

Навучэнец менскага каледжа стаў фігурантам крымінальнай справы. Як паведамляе ГУУС Менгарвыканкама, маладзён на спрэчку падахвоціўся разбіць галавой шкло прыпыначнага павільёна.

«Блізу 8 вечара ў будны дзень навучэнец сталічнага каледжа, які ў кампаніі сяброў чакаў грамадскі транспарт на прыпынку, падахвоціўся на спрэчку разбіць галавой шкло», - гаворыцца ў паведамленні МУС.

Аднак іншы пільны мянчук не даў застацца маладзёну беспакараным. Ён выклікаў міліцыю. Падлетка затрымалі.

Яшчэ адна пільная мянчанка запісала ўчынак падлетка на відэа і выклала ролік у інтэрнэт, праўда, потым выдаліла яго.

Апошнія навіны