BE RU EN

Як грошы і ўлада ўплываюць на чалавечы мозг?

  • 29.05.2022, 20:50

Навукоўцы знайшлі простую сувязь.

Амэрыканская група навукоўцаў з Універсітэта Пэнсільваніі высветліла, што сацыяльна-эканамічнае становішча чалавека мае простую сувязь з колькасцю шэрага рэчыва ў мозгу індывіда. Адзначаецца, што на гэтую сувязь у межах 1,6% ўплываюць узровень адукацыі ды даходу, месца жыхарства і прэстыжнасць працы. А вось нізкі статус увогуле ўплывае негатыўна на мозг чалавека, піша «Хайтэк».

Навукоўцы з ЗША прааналізавалі звесткі з Брытанскага біябанка, дзе захоўваюцца звесткі 500 тысяч чалавек. «Знойдзеная намі карэляцыя паміж сацыяльна-эканамічным становішчам і шэрым рэчывам невялікая. Але з улікам істотнага памеру выбаркі ў нашай працы мы можам быць упэўненыя, што карэляцыя адназначна не выдуманая», - падзяліўся Гідэон Нэйв, прафесар маркетынгу ва Уортанскай школе бізнэсу і суаўтар артыкула.

Генетыка можа растлумачыць прыкладна палову сувязяў паміж сацыяльна-эканамічным статусам і аб'ёмам мозгу, асабліва ў яго абсягах, якія адказваюць за камунікацыю, эмпатыю і прыняцце пастаноў. "Гэта сведчыць аб тым, што сацыяльна-эканамічныя варункі так або інакш закранаюць нашу біялогію", – сказаў на заканчэнне прафесар Нэйв.

Апошнія навіны