BE RU EN

IT-нікі пакідаюць Беларусь

  • 29.05.2022, 20:16

Новых супрацоўнікаў беларускія кампаніі наймаюць не так актыўна.

Працягваецца адток адмыслоўцаў з беларускага IT-сэктара, піша devby.io. З пачатку года з кампаній звольнілася ўдвая больш адмыслоўцаў, чым уладкавалася на працу ў іх.

Тэндэнцыя апошняга месяца таксама несуцяшальная і далей дэманструе адток кадраў з беларускіх IT-кампаній. У красавіку з кампаній звольнілася 3 тысячы супрацоўнікаў - гэта ўдвая больш, чым у красавіку 2021 года.

Новых супрацоўнікаў беларускія кампаніі наймаюць не так актыўна, як год таму. За красавік гэтага года кампаніі нанялі 938 адмыслоўцаў. Гэта на 46% менш, чым у красавіку мінулага года.

Апошнія навіны