BE RU EN

Зяленскі – на перадавой

  • 29.05.2022, 19:55

Гэта першае афіцыйнае з'яўленне прэзідэнта Украіны за межамі Кіеўскай вобласці з пачатку вайны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў нядзелю наведаў украінскія войскі на перадавой у Харкаўскай вобласці на паўночным усходзе Украіны.

Пра гэта паведаміў Офіс прэзідэнта Украіны.

Гэты візіт – першае афіцыйнае з'яўленне Зяленскага за межамі Кіеўскай вобласці з 24 лютага, калі пачалося расейскае ўварванне ва Украіну.

«Вы рызыкуеце сваімі жыццямі за ўсіх нас і за нашу краіну», – цытуе сайт Офіса прэзідэнта зварот Зяленскага да вайскоўцаў.

Паведамляецца таксама, што кіраўнік украінскай дзяржавы выказаў вайскоўцам падзяку і ўручыў ім падарункі.

Апошнія навіны