BE RU EN

Банкі аднаўляюць выдачу крэдытаў, але ёсць нюансы

  • 29.05.2022, 19:37

Стаўкі спадабаюцца далёка не ўсім.

Банкі аднаўляюць выдачу крэдытаў фізічным асобам. Раней у сакавіку і красавіку многія фінустановы згарнулі крэдытаванне, заставаліся ў асноўным нешматлікія варыянты атрымаць грошы на айчынныя тавары. Паглядзелі, пад якія адсоткавыя стаўкі цяпер банкі гатовыя выдаць крэдыты і якімі будуць пераплаты, піша zerkalo.io.

"МТБанк" з 25 траўня аднавіў крэдытаванне. Банк сярод іншага вярнуў некалькі спажывецкіх крэдытаў. Да прыкладу, спажывецкую пазыку "Прасцей ад простага" выдаюць пад 34,97% гадавых. Тэрмін – да 84 месяцаў. Спажывецкі крэдыт "Выручай" выдае пад стаўку ад 34,97% гадавых, тэрмін – да 36 месяцаў.

Да прыкладу, калі ўзяць крэдыт "Прасцей ад простага" на 1000 рублёў на 3 гады, то штомесячны плацеж складзе 45,22 рубля. Увогуле трэба будзе вярнуць банку блізу 1628 рублёў.

З 30 траўня "Тэхнабанк" пачне прымаць заяўкі на "Звычайны крэдыт". Напрыклад, калі пазычыць сродкі на 48 месяцаў, то стаўка – 29,096% гадавых. Да прыкладу, калі ўзяць крэдыт на 1000 рублёў на 48 месяцаў без даручальнікаў, то агульная сума выплатаў складзе – 1702,38 рубля. Гэта значыць, пераплаціць давядзецца крыху больш за 702 рублі. Штомесячны плацеж – 35,48 рубля.

"Белінвестбанк" з 25 траўня пачаў прымаць заяўкі на афармленне авердрафтаў. Гэтая прапанова актуальная для заробкавых кліентаў банка. Ліміт авердрафту – 3000 рублёў, тэрмін выплаты – 90 дзён, адсоткавая стаўка – 24%.

Выдачу некаторых крэдытаў таксама аднавіў з 26 траўня таксама "Альфа-Банк".

Апошнія навіны