BE RU EN

УСУ даюць моцны адпор расейцам пад Севераданецкам

  • 29.05.2022, 22:00

Ідуць лютыя баі.

Каля Севераданецка Луганскай вобласці цяпер ідуць лютыя баі. Пра гэта расказала намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр у эфіры інфармацыйнага тэлемарафону, піша unian.net.

"Сітуацыя складаная, і гэтага ніхто не хавае. Прадаўжаюцца лютыя баі. Армія РФ з'яўляецца сур'ёзным ворагам, але нашы УСУ даюць магутны супраціў", – паведаміла яна.

Паводле словаў Маляр, сітуацыя ў горадзе ў дынаміцы і гаварыць пра нейкія вынікі немагчыма:

"Пакуль канчаткова не заканчваюцца баі, мы не можам гаварыць карэктна пра той ці іншы населены пункт… Цяпер мы можам гаварыць, што баі ў працэсе".

Апошнія навіны