BE RU EN

Украінскія ваяры ліквідавалі камандзіра расейскіх дэсантнікаў

  • 29.05.2022, 14:12

Раней ён рэканструяваў «Вяземскую паветрана-дэсантную аперацыю», але ў рэальным баі гэта не дапамагло.

Украінскія вайскоўцы знішчылі яшчэ аднаго расейскага камандзіра, які чыніў злачынствы на тэрыторыі Украіны. Ён кіраваў парашутна-дэсантнай ротай.

Пра гэта паведамляе Страткам УСУ.

УСУ ліквідавалі капітана Аляксандра Выгуляра. Ён быў камандзірам парашутна-дэсантнай роты 106-й парашутна-дэсантнай дывізіі Расеі.

«3 месяцы таму пад Вязьмай ён разам са сваёй ротай рэканструяваў «Вяземскую паветрана-дэсантную аперацыю». Зрэшты, пры сустрэчы з украінскімі ваярамі гэта не дапамагло», - гаворыцца ў паведамленні

Нагадаем, нядаўна стала вядома пра гібель расейскага падпалкоўніка Аляксандра Дасцігаева.

Апошнія навіны