BE RU EN

Брыгада імя гетмана Мазепы ліквідавала расейскіх «турыстаў», якія блукалі па вуліцах Мар'інкі.

  • 29.05.2022, 16:52

Украінскія вайскоўцы нанеслі дакладныя ўдары.

Баявая група К2, якая належыць да 54-й асобнай механізаванай брыгады імя гетмана Івана Мазепы, ліквідавала чарговых «турыстаў», якія блукалі па бязлюдных вуліцах на ўскраінах Мар'інкі Данецкай вобласці.

Відэа апублікавалі на ютуб-канале брыгады.

«Прыехалі «турысты» на забароненых машынах і спыніліся на вуліцы, дзе хлопцы з разведвальнай групы К2 з дапамогай яшчэ адных знакамітых працоўных праводзілі планавыя рамонтныя працы», - напісалі ўкраінскія вайскоўцы.

Апошнія навіны