BE RU EN

Сляпому ад нараджэння расейцу з ДЦП даслалі позву ў ваенкамат

  • 29.05.2022, 13:07

Мужчыну з інваліднасцю прызналі «ўхілістам».

28-гадоваму Сяргею Сіцікаву з Татарстана (РФ) даслалі позву ад ваенкамата, нягледзячы на інваліднасць і ДЦП.

Пра гэта расказвае "Комсомольская правда".

Сіцікаў сляпы ад нараджэння і перасоўваецца ў інвалідным вазку, таму позва яго вельмі здзівіла. Яшчэ больш яго здзівіла тое, што ў ваенкамаце яго ўважаюць ухілістам, бо нібыта дасылалі позвы і раней.

«Пры гэтым нечакана высветлілася, што тэчка з маёй асабістай справай знікла, а калі яе знайшлі, яна была пустая — усе дакументы і медыцынскі высновы зніклі. Як такое магло адбыцца?» - дзівіцца расеец.

У сітуацыі разбіраецца мясцовае аддзяленне супольнасці сляпых.

Апошнія навіны