BE RU EN

Украінскія байцы знішчылі са «Стугны» цяжкую тэхніку, набітую акупантамі

  • 29.05.2022, 11:30

Трапны стрэл зрабілі воіны брыгады імя караля Данііла.

Воіны 24-й АМБР імя караля Данііла распляжылі вайсковую тэхніку акупантаў разам з асабовым складам.

Відэа з’явілася ў Facebook брыгады.

«Нашы любімыя калыханкі для сапраўдных украінцаў. Нішто так не супакойвае перад сном, як мінус некалькі ворагаў», - гаворыцца ў паведамленні.

На кадрах відаць, як трапны стрэл украінскай «Стугны» ўраз «падсмажыў» цяжкую тэхніку акупантаў. На брані перамяшчаліся некалькі акупантаў. Страты ўдакладняюцца.

Апошнія навіны