BE RU EN

Беларусаў будуць пераводзіць на рысавую кашу?

  • 29.05.2022, 10:41

Улады чамусьці рэзка нарасцілі імпарт гэтага прадукту.

У першым квартале гэтага года Беларусь павялічыла імпарт рысу на 44% у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года, паведамляе belmarket.by.

У студзені-сакавіку 2022 года наша краіна імпартавала 9 301 тону рысу, заплаціўшы за пастаўкі 6 118,7 тысячы даляраў. Летась (студзень-сакавік) Рэспубліка Беларусь закупіла 6 458 тон прадукцыі, кошт якой склаў 3 656,8 тысячы даляраў.

Такім чынам, у першым квартале 2022 года імпарт рысу ў РБ вырас на 44% (у колькасным выражэнні) у параўнанні з першым кварталам 2021 года.

Галоўнымі пастаўшчыкамі рысу ў нашу краіну сталі:

Расея (кошт паставак - 2599,7 тысячы даляраў);

Пакістан (1558,0 тысячы даляраў);

Індыя (1032,6 тысячы даляраў).

Таксама Беларусь увозіла рыс з В'етнама, Казахстана, Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Апошнія навіны