BE RU EN

Украінскія абаронцы адкінулі ворага ад трасы Лісічанск-Бахмут

  • 29.05.2022, 10:34

Расейцаў таксама выбілі з Ташкоўкі.

Абаронцы Украіны пацяснілі акупантаў у напрамку трасы Лісічанск-Бахмут.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Луганскай АА Сяргей Гайдай.

«Северодонецк - гэта Украіна. УСУ пацяснілі оркаў у напрамку трасы Лісічанск-Бахмут. Рашысты знаходзяцца дагэтуль у гатэлі абласнога цэнтра сярод гары трупаў сваіх оркаў. Штурмуюць горад, баі ідуць без прыпынку. Наступленні ў Бароўскім і Бабровым адбітыя - расейцы адступілі на раней занятыя пазіцыі», - інфармуе Гайдай.

Гайдай таксама распавёў, што ўкраінскія абаронцы ўмацаваліся ў Ташкоўцы.

Апошнія навіны