BE RU EN

Страты акупантаў ва Украіне перасеклі новую «чырвоную лінію»

  • 29.05.2022, 10:16

Свежая інфармацыя ад Генштаба УСУ.

Украінскія вайскоўцы ліквідавалі ўжо больш за 30 тысяч расейскіх акупантаў.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны ў Facebook.

«Агульныя баявыя страты праціўніка з 24 лютага да 29 траўня арыентыровачна склалі: асабовага складу - амаль 30 150 (+150) чалавек, танкаў – 1338 (+8) адзінак, баявых браніраваных машын ‒ 3270 (+12), артылерыйскіх сістэм – 631 (+3), РСЗА - 203 (+0), сродкаў СПА – 93 (+0), самалётаў – 207 (+0), гелікаптэраў – 174 (+0), БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню – 504 (+1), крылатых ракет – 116 (+0), караблёў/катараў – 13 (+0), аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў – 2240 (+14), спецыяльнай тэхнікі – 48 (+0)», - гаворыцца ў паведамленні.

Найбольшыя страты ворага за мінулыя дні назіраліся ў Бахмуцкім кірунку. Звесткі ўдакладняюцца, дадалі ў Генштабе УСУ.

Апошнія навіны