BE RU EN

Пуцінская Расея ўпадзе Кітаю на стол

  • 29.05.2022, 10:03

Пекін скарыстаецца аслабленнем паўночнага суседа праз развязаную Крамлём вайну.

Кітай выйграе ва ўсіх кірунках, таму што ў гэтай вайне аслабляецца Расея.

Пра гэта ў каментары obozrevatel.com на ўмовах ананімнасці заявіў украінскі генерал.

«Каб зразумець пазіцыю Кітая, трэба паглыбіцца ў канцэпцыю канфуцыянства, будызму, успомніць словы Мао Цзэдуна, які сядзеў на беразе ракі Янцзы. Рана ці позна ён (Кітай - рэд.) дачакаецца таго, што яна (Расея - рэд.) сама ўпадзе яму на стол», - падкрэсліў ён.

З ягоных слоў, Кітаю абыякавы лёс Украіны і ўсяго свету.

«Ён (Кітай - рэд.) манеўруе, назірае, сядзіць і радуецца таму, што адбываецца, бо аслабляюцца два ягоныя самыя небяспечныя ворагі - РФ і ЗША. Ён верыць - і не без падстаў - што ў будучыні ён зможа кіраваць паловай свету», - адзначыў вайсковец.

Апошнія навіны