BE RU EN

Трэнер «Ліверпуля» аб фінале Лігі чэмпіёнаў: Гуляем гэты матч для людзей з Украіны

  • 27.05.2022, 20:10

«Ліверпуль» згуляе ў фінале Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдскага «Рэала».

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп падзяліўся думкамі аб пераносе фіналу Лігі чэмпіёнаў з Расеі ў Францыю.

«Вайна працягваецца. Тое, што гэты матч адбудзецца, але не ў Санкт-Пецярбургу, магчыма, менавіта той правільны сігнал, які павінна атрымаць Расея. Жыццё працягваецца, нават калі ты спрабуеш яго знішчыць. Мы гуляем гэты фінал дзеля людзей, дзеля людзей ва Украіне», – перадае словы Клопа журналіст Нільс Керн у Twitter.

«Ліверпуль» згуляе ў фінале Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдскага «Рэала». Сустрэча адбудзецца 28 траўня на арэне «Стад дэ Франс» у Парыжы.

Пасля шырокамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну УЕФА забраў права на правядзенне фіналу ў Санкт-Пецярбурга.

Апошнія навіны