BE RU EN

«Кар'ера Лукашэнкі скончыцца нечакана»

  • 26.05.2022, 20:47

У Офісе прэзідэнта Украіны папярэдзілі ўзурпатара.

Навіна аб стварэнні аператыўнага камандавання на мяжы з Украінай - не выключэнне.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на словы дарадцы кіраўніка АП Украіны Міхаіла Падаляка ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону.

Са слоў Падалякі, Лукашэнка робіць такія заявы, каб дагадзіць "партнёрам". А сама заява, ні што іншае, як правакацыя.

"Ён звык за часы сваёй улады да пастаянных правакацый, да падобных заяў. Гэта робіцца для партнёраў. Я думаю, што для беларускага войска зайсці на тэрыторыю Украіны - гэта самагубства", - кажа дарадца кіраўніка АП Украіны.

Пры гэтым Падаляк не адмаўляе таго, што лукашысты могуць выкарыстоўваць лятальную зброю.

"Я разумею, што яны сёння могуць выкарыстоўваць крылатыя ракеты, але вы ж разумееце, што калі гэты загад аддасць асабіста Лукашэнка, то для яго галавакружная кар'ера "апошняга дыктатара" Еўропы скончыцца нечакана", - сказаў чыноўнік.

Апошнія навіны