BE RU EN

У Расеі сотню расгвардзейцаў звольнілі са службы за адмову ваяваць ва Украіне

  • 26.05.2022, 20:23

Гэта адбылося ў Кабардзіна-Балкарыі.

У Расеі 115 расгвардзейцаў адмовіліся ехаць на вайну ва Украіну і былі звольненыя.

Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва «Интерфакс».

Адзначаецца, што суд у Кабардзіна-Балкарыі пацвердзіў правамернасць звальнення гвардзейцаў.

Там адзначылі, што расгвардзейцы "адмовіліся выконваць службовае заданне, звязанае з правядзеннем спецаперацыі на тэрыторыі Украіны". Пасля чаго іх звольнілі, аднак яны надумалі абскарджваць пастанову ў судзе.

Нагадаем, што ў РФ папаўняюць рэзервы войскаў за кошт грамадзян, якія страцілі працу праз міжнародныя санкцыі, і былых вайскоўцаў, якія пражываюць у іншых постсавецкіх краінах.

Апошнія навіны