BE RU EN

Мінабароны Украіны: Пагроза з тэрыторыі Беларусі захоўваецца

  • 26.05.2022, 19:17

Тэрыторыю Беларусі Расея ўжо выкарыстоўвае для агрэсіўных дзеянняў.

Пагроза выкарыстання тэрыторыі Беларусі для агрэсіі супраць Украіны і нанясення ўдараў з гэтай тэрыторыі захоўваецца.

Пра гэта на брыфінгу ў Медыяцэнтры Украіна - Укрінфарм паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр, каментуючы вайсковыя вучэнні ў Беларусі, якія працягнуцца да канца траўня.

«Тэрыторыю Беларусі Расея ўжо выкарыстоўвае для вядзення агрэсіўных дзеянняў... Што да вучэнняў, мы з вамі бачылі, як Расея выкарыстоўвае нагоду вучэнняў для таго, каб ажыццяўляць напраўду эскалацыю і ўварванне на тэрыторыю іншай дзяржавы, і, безумоўна, вучэнні - гэта адзін са спосабаў падтрымліваць баяздольнасць войскаў, але фармальна дэманстраваць гэта як вучэнні. Таму пагроза і выкарыстанне тэрыторыі Беларусі, і нанясенне ўдараў з гэтай тэрыторыі застаецца, роўна як і застаецца пагроза выкарыстання прыднястроўскага рэгіёна Малдовы», - заявіла Маляр.

Апошнія навіны