BE RU EN

Жонкі пскоўскіх дэсантнікаў учынілі бунт праз вайну ва Украіне

  • 26.05.2022, 18:31

Ім не кажуць, дзе менавіта знаходзяцца іхнія мужыкі.

Жонкі ды маткі расейскіх вайскоўцаў з 234-га пскоўскага палка напісалі петыцыю, каб забраць акупантаў з вайны ва Украіне.

«Мы не можам вам нічым дапамагчы, бо цяпер ёсць закон аб замежных агентах… Усякі наш манэўр можа скончыцца сумна для нашай арганізацыі», - пачулі ў адказ жанчыны ў камітэце салдацкіх маці.

Расейскія жанчыны скардзяцца, што ім не кажуць, дзе менавіта знаходзяцца іхнія мужчыны. На шматлікія запыты не адказваюць ні ў частцы, дзе служаць вайскоўцы, ні ў Маскве, ні ў Міністэрстве абароны РФ.

Апошнія навіны