BE RU EN

Цыгарэты з Беларусі перапраўлялі ў ЕЗ у кантэйнеры з сухім малаком

  • 26.05.2022, 17:08

Фотафакт.

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі перапраўлялі ў ЕЗ у чыгуначным кантэйнеры з сухім малаком. Літоўскія мытнікі гэтымі днямі знайшлі іх падчас праверкі грузавога цягніка, які прыбыў з нашай краіны. Груз кантрабанды невялікі - 24 скрынкі з цыгарэтамі. Праводзіцца расследаванне, паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы.

Кантрабанда цыгарэт з Беларусі не спыняецца нават падчас дзеяння заходніх санкцый, калі колькасць грузавікоў, цягнікоў, якія едуць з Беларусі ў ЕЗ, істотна зменшылася. У красавіку літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты, знойдзеныя ў адным з цягнікоў.

Апошнія навіны