BE RU EN

У Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

  • 26.05.2022, 14:44

Парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с.

На пятніцу, 27 траўня, у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Белгідрамет.

Удзень у многіх раёнах рэспублікі і Менску чакаецца ўзмацненне заходняга, паўднёва-заходняга ветру. Парывы дасягацьмуць 15-20 м/с.

27 траўня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і халодная няўстойлівая паветраная маса, якія паступаюць з Заходняй Еўропы, паведамляе pogoda.by.

На большай частцы Беларусі пройдуць дажджы. Удзень магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе +6 … +12°. Удзень слупок тэрмометра паднімецца да +19°С.

Апошнія навіны