BE RU EN

Жазэ Маўрынью стаў адзіным пераможцам усіх трох існых клубных турніраў УЕФА.

  • 26.05.2022, 10:46

Акрамя таго, партугальскі трэнер ні разу не саступаў еўракубкавы фінал.

«Рома», якую ўзначальвае Жазэ Маўрынью, адолела «Фэеноорд» у фінале першага ў гісторыі розыгрышу Лігі канферэнцый — 1:0, паведамляе pressball.by.

У партугальскага трэнера па дзве перамогі ў Лізе чэмпіёнаў (у 2004-м з «Порту», у 2010-м з «Інтэрам») і Кубку УЕФА/Лізе Еўропы (у 2003-м з «Порту», у 2017-м з «Манчэстэр Юнайтэд»). Такім чынам, Маўрынью стаў адзіным трыумфатарам усіх трох існых клубных турніраў УЕФА.

Акрамя таго, спецыяліст ні разу не саступаў еўракубкавы фінал.

Апошнія навіны