BE RU EN

Беларусам уручылі медалі «Праведнікаў народаў свету»

  • 25.05.2022, 21:11

Урачыстая цырымонія адбылася ў мемарыяльным комплексе «Яд Вашэм».

Сёння ў мемарыяльным комплексе "Яд Вашэм" адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння беларускім грамадзянам медаля і ганаровага дыплому "Праведнікаў народаў свету". У 2019 годзе годнасць была пасмяротна нададзеная Кандрату і Ганне Лакоткам, якія гады нацысцкай акупацыі хавалі ў сябе шасцярых габрэяў – Кальмана і Шымона Кацэраў, Іцхака і Гітл Аронаў, Шмуэля і Рэйзл Энгеляў.

Сёння ўзнагароды былі ўручаныя іхняму сыну Панцялею Лакотку, які прыехаў для гэтага ў Ізраіль. Паводле традыцыі, ён таксама быў узнагароджаны гонарам запаліць Вечны агонь у Зале памяці «Яд Вашэм».

Імёны Кандрата і Ганны Лакоткаў занялі месца сярод амаль сямі соцень праведнікаў з Беларусі. Яны высечаныя на каменнай пліце і ўшанаваныя ў Садзе праведнікаў народаў свету, размешчаным на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Яд Вашэм".

Апошнія навіны