BE RU EN

Зяленскі падтрымаў петыцыю аб візавым рэжыме з РФ

  • 25.05.2022, 20:53

Гэтым пытаннем ужо займаецца прэм'ер-міністр Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падтрымлівае ідэю аб візавым рэжыме з Расеяй. Адпаведную петыцыю кіраўнік дзяржавы разгледзеў і накіраваў у Кабмін.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на афіцыйны сайт прэзідэнта Украіны.

"На фоне поўнамаштабнай расейскай агрэсіі ўзнятае пытанне з'яўляецца важным і надзённым. Таму неабходнасць узмацнення рэжыму кантролю за ўездам грамадзян РФ на тэрыторыю Украіны падтрымліваю", – напісаў Зяленскі.

Ён паведаміў, што гэтым пытаннем ужо займаецца прэм'ер-міністр Украіны Дзмітрый Шмыгаль.

"Прэм'ер-міністру Украіны Д. Шмыгалю накіраваны адпаведны ліст з просьбай прапрацаваць гэтае пытанне", – рэзюмаваў прэзідэнт.

Нагадаем, раней урад прыняў пастанову аб часовым закрыцці пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу з Расеяй і Беларуссю.

Апошнія навіны