BE RU EN

У Будславе аднаўляюцца масавыя пешыя пілігрымкі

  • 25.05.2022, 20:44

Першая выйдзе з Баранавічаў.

У каталіцкі Нацыянальны санктуарый у Будславе аднаўляюцца арганізаваныя пешыя пілігрымкі, якія не праходзілі апошнія два гады. Афіцыйнай прычынай была пандэмія каранавіруса. У 2020-м і 2021-м гадах пілігрымы прыходзілі ў Будслаў толькі ў індывідуальным парадку. Першая пілігрымка выйдзе 23 чэрвеня з Баранавічаў - рэгістрацыя ўжо пачатая.

Як стала вядома 23 траўня, арганізатары атрымалі афіцыйны дазвол для правядзення пешай пілігрымкі Баранавічы - Будслаў. Гэтая пілігрымка стане ўжо 27-й. Як і раней, за 9 дзён удзельнікам трэба прайсці амаль 300 кіламэтраў, паведаміў у сваім Instagram дырэктар пілігрымкі ксёндз Павел Рудзьман.

Фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай пройдзе 1-2 ліпеня, а пакуль у пацярпелым ад пажару касцёле праходзяць аднаўленчыя работы. Зазвычай у Нацыянальны санктуарый прыходзілі пешшу тысячы пілігрымаў з розных куткоў Беларусі.

Аб арганізацыі іншых пілігрымак афіцыйна пакуль не паведамляецца.

Апошнія навіны