BE RU EN

Мінабароны Украіны: У Беларусі рыхтуюць праверку боегатоўнасці войска на дзесяці палігонах краіны

  • 25.05.2022, 19:02

У Берасцейскай, Гарадзенскай, Менскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях.

У канцы траўня ў Беларусі плануюць праверыць боегатоўнасці войска на дзесяці палігонах краіны. Пра гэта паведаміў спікер Мінабароны Украіны Аляксандр Матузянік на брыфінгу 25 траўня.

- Як стала вядома нашай выведцы, на канец траўня бягучага года на дзесяці палігонах у Берасцейскай, Гарадзенскай, Менскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях Беларусі запланаваны практычныя дзеянні чарговага этапу праверкі боегатоўнасці ўзброеных сіл гэтай краіны, - сказаў Матузянік.

Паводле слоў спікера, падчас вучэнняў прадугледжваецца зняцце ўзбраення і ваеннай тэхнікі з захоўвання, а таксама ажыццяўленне маршаў.

Нагадаем, 4 травўня ў Беларусі пачалася раптоўная праверка сіл рэагавання — у Мінабароны заявілі, што мерапрыемствы, якія праводзяцца, "не нясуць ніякай пагрозы ні для еўрапейскай супольнасці, ні для суседніх краін". Другі этап раптоўнай праверкі сіл рэагавання стартаваў 10 траўня.

Апошнія навіны