BE RU EN

«Сябру Лукашэнкі» пагражае да 20 гадоў турмы

  • 25.05.2022, 18:55

Яго падазраюць, у тым ліку, у дзяржаўнай здрадзе.

Былому прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону, вядомаму прарасейскай пазіцыяй і падтрымкай дыктатара Пуціна, зараз пагражае да 20 гадоў зняволення. Напярэдадні Дадон быў затрыманы і адпраўлены ў СІЗА.

Абвінавачанне супраць Дадона пракаментаваў расейскім СМІ юрыст, былы дэпутат парламента Валерый Нагачэўскі, піша unian.net.

"Калі ўлічыць, што Дадона падазраюць у парушэнні чатырох артыкулаў крымінальнага кодэкса Малдовы, то трэба вызначыць, які з іх прадугледжвае самае строгае пакаранне - гэта здрада радзіме. Калі будзе праведзенае расследаванне, яму прад'явяць абвінавачанне па гэтым артыкуле, справу перададуць у суд і суд пагодзіцца з аргументамі пракурора, то Дадону пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 12 да 20 гадоў", - заявіў ён.

Паводле інфармацыі малдаўскіх СМІ, антыкарупцыйная пракуратура рэспублікі просіць суд арыштаваць Дадона і ягонага зяця на 30 дзён.

"Суд установіць дату і час разгляду справы", - удакладніла для tv8.md прэс-сакратарка Генеральнай пракуратуры Малдовы Марыяна Чарпец.

Апошнія навіны