BE RU EN

Найбуйнейшая нафтавая кампанія Нарвэгіі адмовілася ад усіх праектаў РФ

  • 25.05.2022, 18:47

Прадпрыемства працавала з РФ больш за 30 гадоў.

Найбуйнейшая нафтавая кампанія Нарвэгіі Equinor заявіла аб выхадзе з усіх супольных праектаў з Расеяй. Прадпрыемства працавала з краінай-акупантам больш за 30 гадоў.

Пра гэта піша прэс-служба Equinor.

Пачынаючы з 1996 года, энэргетычная кампанія ўдзельнічала ў распрацоўцы Харагінскага нафтавага радовішча ў Ненецкай аўтаномнай акрузе. Таксама яна мела шэраг праектаў з "Раснафтай".

"Цяпер Equinor перадала "Раснафце" сваю дзель у чатырох расейскіх супольных прадпрыемствах і вызвалілася ад усіх будучых абавязанняў. Таксама падпісана пагадненне аб выхадзе з Харагінскага праекта", – піша прэс-служба кампаніі.

Пастанова аб выхадзе была прынятая праз санкцыйную палітыку Нарвэгіі і ЕЗ супраць Расеі.

Апошнія навіны