BE RU EN

Для штурму Севераданецка расейцы гоняць небаяздольную брыгаду

  • 25.05.2022, 17:34

Яна мае ўсяго 5 танкаў і сотню байцоў.

Даслоўна сем дзён таму гэтую брыгаду адвялі на тэрыторыю РФ для папаўнення страт. Але акупанты рэзка «перадумалі», і вырашылі канчаткова «ўтылізаваць» гэтае злучэнне.

З некалькіх уласных крыніц Defense Expess стала вядома, што рашысты назапашваюць новыя сілы і рэзервы для новай спробы ўзяць Севераданецк.

Напрыклад, ёсць звесткі, што кафіры прыгналі на чыгуначную станцыю «Сватава» эшалон - 13 вагонаў з боепрыпасамі. У сваю чаргу, гэтыя вагоны з набоямі патрэбныя оркам, каб забяспечыць боекамплектам два дывізіёны рэактыўнай артылерыі і чатыры дывізіёны самаходнай артылерыі, якія, відавочна, будуць прыкрываць кафіраў падчас іх спробы наладзіць пераправы на адрэзку Дронаўка – Белагораўка.

Ну а далей пачынаецца самае цікавае. Для пераправы на адцінку Дронаўка - Белагораўка оркі засяродзілі «зборную салянку», у якую ўваходзяць падраздзяленні 35-й і 74-й асобнай мотастралковых брыгад 41 арміі Цэнтральнай вайсковай акругі (ЦВА), а таксама - часткі 90-й танкавай дывізіі ЦВА. Іншымі словамі – рашысты наважылі канчаткова «ўтылізаваць» сваю разгромленую 74 брыгаду пры спробе фарсіраваць Северскі Данец і ўзяць Севераданецк.

Апошнія навіны