BE RU EN

Арганізацыю Беларускага незалежнага прафзвязу «Нафтана» высяляюць з офіса

  • 25.05.2022, 15:52

Рэжым баіцца пратэсту працоўных.

У Наваполацку сёння з офіса высяляюць нізавае вочка Беларускага незалежнага прафзвязу «Нафтана».

Перад гэтым арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі. Прадстаўнікі прафзвязу гавораць, што яны планавалі абскардзіць гэтую пастанову ў судзе, таму пакідаць памяшканне не збіраліся, паведамляе сайт «Еўрарадыё».

Два тыдні таму на волю пасля 75 дзён арышту выйшла старшыня Незалежнага прафзвязу «Нафтана» Вольга Брыцікава.

У апошні час на незалежныя прафзвязы ідзе сапраўднае паляванне з боку сілавікоў. Месяц таму ў іхніх офісах прайшлі ператрусы і затрыманні. Затрыманых актывістаў праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

25 траўня, як паведамлялася раней, ператрус адбыўся ў офісе Беларускага Незалежнага прафзвязу ў Салігорску. Ягонага кіраўніка Аляксандра Мішука затрымалі і, відавочна, павезлі ў Менск.

Апошнія навіны