BE RU EN

Лукашысцкія чыноўнікі стогнуць ад санкцыяў

  • 25.05.2022, 11:57

Экспарт Беларусі можа ўпасці на траціну.

Заходнія санкцыі і крызіс ва Украіне здольныя знізіць беларускі экспарт амаль на трэць у 2022 годзе. Такую ацэнку даў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, піша OL.

Віцэ-прэм'ер удакладніў, што краіна, магчыма, не далічыцца ў экспартнай выручцы $14 млрд да канца года.

Віцэ-прэм'ер растлумачыў, што праз прамысловасць санкцыі ўплываюць на аптовы гандаль і грузаперавозкі. Уплыў на будаўніцтва ўскосны, ён праяўляецца ў нястачы фінансавых рэсурсаў за кошт закрыцця знешняга фінансавання. Сур'ёзна пацярпеў банкаўскі сектар і ўсе сферы, звязаныя з турызмам.

Раней паведамлялася, што праз санкцыі заблакаваны практычна ўвесь экспарт Беларусі ў краіны Еўразвязу і Паўночнай Амерыкі. Размова ідзе пра страты $16–18 млрд.

Апошнія навіны