BE RU EN

У Беларусі зніжаюць дапамогу на пахаванне

  • 25.05.2022, 11:19

Рэжым эканоміць на ўсім.

У Беларусі з 1 чэрвеня ўпадзе памер дапамогі на пахаванне. Выплаты ў наступным месяцы будуць на ўзроўні 1567,8 рубля. Гэтая сума на 34,9 рубля меншая, чым у траўні. Падзенне дапамогі звязанае са зніжэннем сярэдняга заробку ў краіне, піша zerkalo.io.

Памер дапамогі на пахаванне пераглядаюць кожны месяц. Ён залежыць ад сярэдняга заробку ў краіне. Сума дапамогі складае сярэдні заробак, які быў у Беларусі пазамінулым месяцам адносна месяца смерці.

У чэрвені будуць выплачваць дапамогу на ўзроўні 1567,8 рубля. Менавіта такі, паводле афіцыйных звестак, быў заробак у цэлым у краіне ў красавіку. Гэта на 34,9 рубля менш, чым у сакавіку.

Дапамогу на пахаванне прызначаюць, калі па яе звярнуліся не пазней за шэсць месяцаў з дня смерці.

Пры гэтым у выпадку смерці інваліда ВАВ, асобы, якая атрымлівала пенсію за асаблівыя заслугі перад краінай, дапамога на пахаванне выплачваецца памерам двухмесячнай сумы прызначанай яму пенсіі, але не менш за сярэдні заробак працаўнікоў у краіне за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці, удакладняюць у ФСЗН.

Апошнія навіны