BE RU EN

Зяленскі: Пытанне ў тым, з якім прэзідэнтам Расеі Украіна будзе дамаўляцца пра мір

  • 25.05.2022, 10:51

За сталом перамоваў можа быць ужо не Пуцін.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што мірны працэс абавязкова будзе.

Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў падчас Украінскага снедання ў Давосе, інфармуе Цензор.НЕТ.

"Калі гэтая вайна можа скончыцца? Гэта залежыць ад жадання розных бакоў, жадання, перш за ўсё, Захаду датычна цвёрдасці і ўзбраення, фінансавай сілы Украіны. Жадання аб'яднанага Захаду не баяцца ваяваць з РФ. Ваяваць у гэтай гібрыднай вайне па-рознаму, не сваімі людзьмі" .

Таксама гэта залежыць ад жадання РФ. Бо гэтая вайна ў любым выпадку скончыцца...

У любым выпадку будзе мірны працэс, будзе стол перамоваў, будзе сапраўдны мір. Пытанне, з кім Украіна будзе дамаўляцца. Пытанне, з якім прэзідэнтам Расеі будзе дамаўляцца Украіна.

Гэта ўжо залежыць ад жадання дзейнага прэзідэнта Расеі", – адзначыў ён.

Апошнія навіны