BE RU EN

На «Азоўсталі» падарваліся яшчэ два варожыя сапёры

  • 25.05.2022, 10:18

Апошні фарпост Марыюпаля прадаўжае знішчаць акупантаў.

Падчас размінавання тэрыторыі завода «Азоўсталь» у Марыюпалі падарвалася яшчэ двое сапёраў «ДНР».

Пра гэта паведаміў дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка.

Паводле ягоных звестак, адплата акупантаў напаткала ўчора, 24 траўня.

«Яшчэ двое сапёраў ужо з так званай "ДНР" учора падарваліся ў Азоўсталі. Абодва цяжкія, і нашы з лякарні гавораць – без варыянтаў. Добрая навіна. Азоўсталь прадаўжае біцца нават цяпер», – паведаміў Андрушчанка.

Раней чацвёра расейскіх сапёраў падарваліся на міне пры размінаванні марыюпальскага завода «Азоўсталь».

Апошнія навіны