BE RU EN

Пратэстоўцы ў Арменіі заблакавалі прэзідэнцкі палац

  • 25.05.2022, 9:50

Апазіцыя хоча дамагчыся адстаўкі прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна.

У Арменіі прадаўжаюцца акцыі пратэсту. Сёння раніцай прыхільнікі руху "Супраціўленне" заблакавалі палац прэзідэнта ў Ерэване. Яны паслядоўна блакуюць розныя ўстановы. Так, учора блакаваўся будынак МЗС.

Вакол палаца сталі паліцыянты. Пратэстоўцы акружылі іх. Учора апазіцыя блакавала ўваходы ў Міністэрства замежных справаў. Акцыя прадаўжалася некалькі гадзінаў.

«Наша мэта – каб ні адзін супрацоўнік не ўвайшоў у прэзідэнцкі будынак. Чаму мы заблакавалі прэзідэнцкі палац, бо працэс ідзе ў краіне ўжо месяц, гэта агульнанацыянальны рух, і чалавек, які сядзіць тут, адарваны ад рэальнасці», – заклікаў сваіх прыхільнікаў віцэ-спікер Нацыянальнага сходу, дэпутат ад фракцыі «Аястан» Ішхан Сагатэлян, паведамляе News.am.

Армянская апазіцыя хоча дамагчыся адстаўкі прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна. Яна не згодная з ягонай палітыкай у сферы ўрэгулявання карабахскага канфлікту і прымірэння з Азербайджанам.

Апошнія навіны