BE RU EN

Ангельская Прэм'ер-ліга ўхваліла продаж «Чэлсі»

  • 24.05.2022, 21:55

Уладальнік клуба Раман Абрамовіч знаходзіцца пад санкцыямі.

Ангельская Прэм'ер-ліга ўхваліла продаж футбольнага клуба «Чэлсі» кансорцыуму Boehly на чале з Тодам Болі. Заканчэнне ўгоды залежыць ад выдачы брытанскім урадам неабходнай ліцэнзіі.

Пра гэта паведамляе сайт Прэм'ер-лігі.

«Рада Прэм'ер-лігі сёння (24 траўня – рэд.) ухваліла прапанову аб паглынанні футбольнага клуба “Чэлсі” кансорцыумам Тода Балі і Клірлейка», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што было праведзенае тэставанне ўсіх патэнцыйных дырэктараў і праведзеная неабходная праверка. Заканчэнне продажу па-ранейшаму залежыць ад брытанскага ўраду, які павінен выдаць неабходную ліцэнзію для заканчэння заключных этапаў угоды.

Апошнія навіны