BE RU EN

Беларускае войска закупляе 20 тысяч жэтонаў, якія выкарыстоўваюць для апазнання забітых

  • 24.05.2022, 17:16

Лукашэнка рыхтуецца да вайны?

На сайце дзяржзакупаў з'явіўся тэндэр на куплю 20 000 жэтонаў для вайскоўцаў, які праводзіць МА РБ. Кошт закупкі ацэньваецца на 10 800 рублёў (≈$4370).

У дакументах сказана, што жэтон вырабляецца з алюмініевага сплаву ў выглядзе прамавугольнай пласцінкі з закругленымі кутамі, надпісам «УС Беларусі», а таксама серыяй, нумарам і табліцай груп крыві і рэзус-фактараў.

Вядома, што такія жэтоны выдаюцца толькі тым, хто служыць па кантракце і афіцэрам запасу.

Апошнія навіны