BE RU EN

Экс-дырэктара Слуцкага мясакамбіната прысудзілі да чатырох гадоў калоніі

  • 24.05.2022, 17:09

Таксама ён павінен будзе заплаціць штраф.

Суд Жлобінскага раёна прысудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі былога дырэктара Слуцкага мясакамбіната Мікалая Вярбіцкага. Яго абвінавацілі ў атрыманні хабару ў суме 6500 даляраў (ч.2 арт.430 КК), паведамілі ў прэс-службе суда.

Згодна з матэрыяламі справы, былы кіраўнік мясакамбіната атрымаў грошы ў некалькі этапаў (з 6 красавіка 2021 года да 2 кастрычніка 2021 года). Яму плацілі за забеспячэнне ў рамках укладзеных дамоваў рэгулярных, своечасовых, у неабходных трэцяй асобе аб'ёмах адгрузак мясной прадукцыі ААТ «Слуцкі мясакамбінат» на адрас ТАА «BRAVO MEAT» і ТАА «РЭЗЕРВ BRAVO».

Акрамя таго, экс-кіраўнік павінен будзе заплаціць штраф у суме 500 базавых адзінак, ён таксама пазбаўлены на пяць гадоў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

Апошнія навіны